4 траўня 2024, Субота, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фондавы рынак Расеі абвалілася праз падзенне курсу рубля

15
Фондавы рынак Расеі абвалілася праз падзенне курсу рубля

Індэкс ММВБ падае на 7,9%, да 1324,92 пунктаў, РТС зніжаецца на 11,2% і складае 650,03 пунктаў.

Фондавы рынак Расеі абваліўся праз падзенне курсу рубля ў адносінах да даляра і еўра. Пра гэта сведчаць таргі Маскоўскай біржы, піша gazeta.ru.

Індэкс ММВБ падае на 7,9%, да 1324,92 пунктаў, РТС зніжаецца на 11,2% і складае 650,03 пунктаў. Значна таннеюць акцыі АФК «Сістэма» і «Башнафта», губляючы 22,9% і 19% адпаведна.

Падзенне закранула каштоўныя паперы Ашчадбанка, дэпазітарныя распіскі патаннелі на 17,58%, звычайныя акцыі ўпалі ў кошце на 13,39%. GDR ВТБ знізіліся ў кошце на 5,82%, звычайныя акцыі на 2,22%.

Акцыі расейскіх нафтагазавых кампаній таксама гандлююцца ў мінусе. ГДР «Газпрама» патаннелі на 18,51%, акцыі - на 10,02%, GDR «Раснафты» губляюць у кошце 11,87%, звычайныя акцыі - 8,19%.

Дэпазітарныя распіскі «Русгідра» дагэтуль гублялі 9,8%, акцыі кампаніі таннелі на 8,01%.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках