19 сакавiка 2024, aўторак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паніка ў Расеі: еўра вырас да 100 рублёў, даляр - да 80

370
Паніка ў Расеі: еўра вырас да 100 рублёў, даляр - да 80

Расейскі рубель б'е рэкорды падзення.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на Маскоўскай біржы, піша РБК.

Курс еўра падчас таргоў перавысіў адзнаку ў 100 рублёў. Паводле звестак прыкладна на 15:15, кошт еўрапейскай валюты падняўся да ўзроўню 100,74 рублёў. Курс амерыканскай валюты прабіў адзнаку ў 80 рублёў за даляр.

Затым падчас таргоў на Маскоўскай біржы Расейскі рубель адваяваў блізу 8 рублёў пасля таго, як еўра перавысіў адзнаку ў 100 руб. Паводле звестак на 15:45, еўрапейская валюта таргавалася на ўзроўні 92,50 руб/еўра.

Курс даляра, пасля дасягнення адзнакі 80 руб/дал, апусціўся да адзнакі 72,61 руб/дал.

Афіцыйны курс еўра, усталяваны Цэнтрабанкам на 17 снежня, складае 76,15 рубля, даляра - 61,15. Беспрэцэдэнтнае падзенне рубля працягваецца на фоне павышэння ключавой стаўкі ЦБ да 17 адсоткаў і нафце, што таннее. На біржы ICE барэль маркі Brent гандлюецца блізу адзнакі 59,26 даляра, піша Lenta.ru.

16 снежня Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў. Цяперашняе павышэнне з'яўляецца шостым з пачатку года. 3 сакавіка рэгулятар падняў яе з 5,5 да 7 адсоткаў, 25 красавіка - да 7,5 адсоткаў, 25 ліпеня - да 8 адсоткаў, 31 кастрычніка - да 9,5 адсоткі, 11 снежня - да 10,5 адсоткаў. Рэгулятар прыняў пастанову аб павышэнні ключавой стаўкі на фоне рэзкага падзення курсу нацыянальнай валюты да даляра і еўра. Амерыканская валюта падаражэла 15 снежня на 6,27 рубля (да 64,45 рубля), еўрапейская - на 6,59 рубля (да 78,87).

Кіраўніца ЦБ РФ Эльвіра Набіуліна заявіла, што эфект ад рэзкага павышэння ключавой стаўкі ЦБ на курс рубля не будзе імгненным і заклікала ўсіх вучыцца жыць у новай рэальнасці са слабым рублём. «Паслабленне курсу - гэта сігнал для Расейскай эканомікі адаптавацца да новых умоў. Мы сапраўды павінны навучыцца жыць у рублёвай зоне, спадзявацца ў большай ступені на ўласныя крыніцы фінансавання», - адзначыла яна.

Пастанова Цэнтрабанка была раскрытыкавана дэпутатам ад «Справядлівай Расеі» Міхаілам Емяльянавым. З яго слоў, павышэнне ключавой стаўкі да 17 адсоткаў - вар'яцтва, паколькі яно замарудзіць падзенне рубля ў кароткатэрміновай перспектыве і пры гэтым не пакіне шанцаў для развіцця Расейскай эканоміцы. Аналагічнага меркавання прытрымліваецца ўпаўнаважаны па правах прадпрымальнікаў Барыс Цітоў. Падтрымалі ЦБ былы кіраўнік Расейскага Мінфіна Аляксей Кудрын і фінансавы амбудсмэн Расеі Павел Мядзведзеў.

Напісаць каментар 370

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках