4 траўня 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выпрабавалі робата-акулу (Відэа)

4

ЗША завяршылі выпрабаванні падводнага робата GhostSwimmer.

Як паведамляе прэс-служба амерыканскіх ВМС, выпрабаванні прайшлі паспяхова пры розных умовах надвор'я, паведамляе Lenta.ru.

GhostSwimmer падобны на вялікую рыбу і быў распрацаваны кампаніяй Boston Engineering у рамках праекта Silent NEMO, накіраванага на вывучэнне магчымасцей біямімікрыі пры стварэнні падводных беспілотных прылад. Апарат дасягае паўтара метра ў даўжыню, важыць каля 45 кілаграмаў і знешне нагадвае акулу. Ён можа апускацца на глыбіню ад 25 сантыметраў да 91 метра.

Паводле слоў топ-мэнеджара Boston Engineering Майкла Руфо, GhostSwimmer паводзіць сябе ў вадзе падобна да рыбы і перасоўваецца адносна бясшумна за кошт гарызантальных рухаў хвастом. Як адзначаецца, робат абсталяваны магутным акумулятарам і можа працаваць аўтаномна. Акрамя таго, прыладай можна кіраваць праз кабель даўжынёй 152 метра пры дапамозе ноўтбука. Кабель таксама дазваляе маментальна загружаць атрыманыя робатам звесткі - пры аўтаномным выкарыстанні GhostSwimmer неабходна даставаць з вады для запампоўкі інфармацыі.

Выкарыстоўваць робата-рыбу плануецца для выведвальных аперацый рознага тыпу, а таксама абследавання караблёў і падводных аб'ектаў. Тэрміны магчымага прыняцця GhostSwimmer на ўзбраенне не ўдакладняюцца.

Раней у інтарэсах Пентагона было выпрабаванае некалькіх робатаў, зробленых паводле вобразу і падабенства жывёл. Сярод іх робат-гепард, робат-чарвяк, робат-калібры, робат-сабака, робат-прусак і робат-блыха.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках