4 траўня 2024, Субота, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залеўскі: Дзяржава ставіць журналістаў у нелегальнае становішча

1
Залеўскі: Дзяржава ставіць журналістаў у нелегальнае становішча

Услед за двума адміністрацыйнымі штрафамі незалежнаму журналісту Алесю Залеўскаму вынесенае пракурорскае папярэджанне.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб СМІ падпісанае намеснікам пракурора г. Менска Казімірам Кяжунам. Падставай для папярэджання стаў факт асвятлення журналістам разгляду справы аб высылцы з Беларусі вядомай праваабаронцы Алены Танкачовай.

Паводле інфармацыі, сабранай пракуратурай, у той дзень Алесь Залеўскі рабіў відэасюжэт ў інтарэсах тэлеканала «Белсат», чым парушыў беларускае заканадаўства.

Сам журналіст лічыць, што беларускія ўлады самі паставілі незалежных журналістаў у нелегальнае становішча.

- Шмат разоў тэлеканал "Белсат" спрабаваў атрымаць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі, але Міністэрства замежных спраў штогод адмаўляе нам у гэтым. Мы вельмі хацелі б працаваць легальна, робім для гэтага ўсё магчымае. Але «мяч» у справе акрэдытацыі "Белсату" пастаянна на баку афіцыйнага Менска, а гэтыя папярэджанні і штрафы яшчэ больш падкрэсліваюць неабходнасць нас акрэдытаваць.

Характэрна, што толькі на мінулым тыдні штрафам у 6 мільёнаў рублёў скончылася другая ў ліку адміністрацыйная справа супраць журналіста. Папярэднюю падобную справу супраць Залеўскага заводзілі ў Карэлічах у траўні бягучага года. Яе вынікам стаў штраф у 4 500 000 рублёў.

Разам з тым ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і многія міжнародныя арганізацыі ўжо шмат гадоў заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад дыскрымінацыйнага механізму акрэдытацыі.

У гэтым годзе асаблівую ўвагу гэтай справе надаваў і кіраўнік офіса АБСЕ ў пытаннях свабоды слова Дуня Міятавіч падчас афіцыйнага візіту ў Менск.

Фота: Барыс Гарэцкі

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках