4 траўня 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзева звольняць?

38
Мядзведзева звольняць?

У Дзярждуме загаварылі аб адстаўцы ўрада пасля абвалу рубля.

У аўторак у пачатку пасяджэння Дзярждумы камуністы прапанавалі запрасіць на Ахотны рад у пазачарговым парадку прэм'ер-міністра, кіраўніка ЦБ, старшыню Падліковай палаты, каб спытаць іх аб прычынах павышэння стаўкі і мерах, якія прымаюцца ў «аднаўленні дзеяздольнасці краіны», паведамляе РБК.

«У гэтую ноч адбылося дзяржаўнае злачынства, якое ўчыніў Цэнтрабанк пад кіраўніцтвам Набіулінай, - сказаў дэпутат ад КПРФ Мікалай Арэф’еў. - Сённяшняе рашэнне Цэнтрабанка - гэта наступ на саму Расею, ключавая стаўка ў 17% не дазволіць развівацца нашай эканоміцы, і эканоміка можа абрынуцца ўжо ў гэтым годзе». Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі «галоўную віну» за «абвал нацыянальнай валюты» таксама ўсклаў на кіраўніка ЦБ. «У любой замежнай краіне ўжо падаў бы ў адстаўку [кіраўнік ЦБ]», - сказаў ён.

Старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін прапанаваў камуністам вынесці пытанне аб запрашэнні ў Думу Набіулінай на разгляд Савета Думы ва ўстаноўленым рэгламентам палаты парадку (пасяджэнне Савета Думы пройдзе ў чацвер).

«Гэта абуральны непрафесіяналізм, хрэстаматыйная памылка: ва ўмовах небяспекі рэцэсіі і эканамічнага спаду нельга павышаць ключавую стаўку», - сказала першы намеснік старшыні камітэта бюджэту Аксана Дзмітрыева. Абвал рубля звязаны са зніжэннем цаны на нафту, палітыка ЦБ прывязала рубель да цаны на нафту, дадае дэпутат: «Захаванне кіраўніцтва ЦБ - гэта самагубства для краіны, адстаўка павінная рушыць услед неадкладна, тое ж самае павінна адбыцца з першым віцэ-прэм'ерам Ігарам Шувалавым, які адказвае за фінансавы блок ва ўрадзе».

«Пры чым тут Набіуліна? Яна робіць усё, каб нармалізаваць сітуацыю. Трэба проста спыніць спекуляцыі на фінансавым рынку», - абураецца старшыня камітэта Дзярждумы эканамічнай палітыкі адзінарос Ігар Рудзенскі. «У паветры пахне не свечкамі і мандарынамі. У паветры выразна адчуваю адстаўку ўрада», - лічыць эсэр Алег Нілаў.

Вінаваціць толькі ЦБ няправільна, паўтарае чалец камітэта Дзярждумы фінансавага рынку, дэпутат-камуніст Барыс Кашын: у першую чаргу адказнасць за ўсю сітуацыю ў эканоміцы і на фінансавым рынку нясе ўрад. Павінныя быць прынятыя радыкальныя меры і ў абмежаванні руху капіталу, і ў вырашэнні кадравых пытанняў, мяркуе дэпутат. «З такой камандай, якая супакойвала і насельніцтва, і прэзідэнта, а ў выніку прывяла да такой справы, далёка не з'едзеш», - сказаў Кашын.

Пры гэтым дзве крыніцы ў Дзярждуме выказалі ўпэўненасць, што Савет Думы ў чацвер прыме рашэнне не выклікаць Набіуліну на Ахотны рад.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках