28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джеб Буш будзе балатавацца ў прэзідэнты ЗША

5
Джеб Буш будзе балатавацца ў прэзідэнты ЗША

Палітык са студзеня пачне паездкі па краіне, каб абмеркаваць з грамадзянамі праблемы і мэты развіцця ЗША

Сын 41-га прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша (1989-1993) і брат 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага (2001-2009) экс-губернатар штата Фларыда Джеб Буш разглядае магчымасць балатавацца ў прэзідэнты ЗША. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», піша «Лiга.нет».

Джеб Буш адзначыў, што правёў Дзень падзякі са сваёй сям'ёй. «Мы гаварылі пра будучыню краіны. Пасля нашых гутарак і ўважлівага абдумвання таго, як трэба кіраваць Амерыкай, я вырашыў сур'ёзна разгледзець магчымасць удзелу ў выбарах прэзідэнта Злучаных Штатаў», - напісаў ён.

Палітык паабяцаў, што са студзеня пачне паездкі па краіне, каб абмеркаваць з грамадзянамі праблемы і мэты развіцця ЗША.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у пачатку лістапада 2016 года. Дзеючы прэзідэнт Барак Абама не можа браць у іх удзел, так як завяршае свой другі тэрмін на прэзідэнцкай пасадзе - балатавацца на трэці тэрмін Канстытуцыя ЗША не дазваляе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках