28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індзейцы з лукамі ў Бразіліі атакавалі будынак кангрэсу

1
Індзейцы з лукамі ў Бразіліі атакавалі будынак кангрэсу

У Бразіліі індзейцы, узброеныя стрэламі і лукамі, правялі акцыю пратэсту і паспрабавалі прарвацца ў будынак Нацыянальнага кангрэсу.

Блізу 30 мужчын спрабавалі прарвацца ў залю пасяджэння дэпутатаў, аднак былі спыненыя паліцэйскімі, якія ўжылі слёзатачывы газ, паведамляе BBC.

Такім чынам група індзейцаў выяўляла пратэст супраць прыняцця закона, які дасць кангрэсу паўнамоцтвы па дэмаркацыі зямель карэнных народаў. Канстытуцыя 1988 замацавала правы карэнных народаў на іх землі, аднак многія з гэтых зямель у рэальнасці занятыя фермерамі.

Удзельнікі акцыі пратэсту настойваюць на тым, каб права на дэмаркацыю зямель засталося ў арганізацый Fundación Nacional del Indio de Brasil (Funai), што змагаецца за правы карэнных народаў. На іх думку, фермеры і буйныя землеўладальнікі маюць вялікі ўплыў у кангрэсе, таму індзейцы асцерагаюцца, што іх інтарэсы не будуць улічаныя.

Пасля спробы групы індзейцаў прарвацца ў будынак кангрэсу пасяджэнне камісіі, якая працавала над гэтым законапраектам, было спыненае.

Паведамляецца таксама, што адзін з паліцэйскіх цудам пазбег сур'ёзнага ранення: страла, пушчаная удзельнікам акцыі пратэсту, засела ў яго чаравіку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках