28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лапландыі адкрылі ледзяны гатэль (Відэа)

У шведскай Лапландыі пачаў працу ледзяны гатэль, які штогод узводзяць напярэдадні калядных святаў.

Сёлета падчас працы было выдаткавана 1600 тон лёду і 30 тысяч кубаметраў снегу, піша korrespondent.net.

Гатэль прапануе 61 нумар з ледзянымі сценамі, падлогай і столлю і яшчэ 72 - з дрэва. Унутры ледзяных пакояў падтрымліваецца пастаянная тэмпература мінус 5 градусаў. Інтэр'ер кожнага нумара непаўторны, над ім працавалі 42 мастакі з розных краін. Напрыклад, сцены драўляных памяшканняў упрыгожаны арнаментамі, падобнымі да фасадаў у драўляных хатак ва ўсходняй Польшчы. Менавіта адтуль родам мастакі, якія займаліся ўнутраным дэкорам.

Мінімальны кошт нумара за адну ноч складае 6000 грыўняў. У гэты кошт уваходзяць цёплае адзенне, абутак і пальчаткі, сняданак і ранішняя сауна. Для пастаяльцаў арганізуюць мноства забаў, сярод якіх навучанне вырабу ледзяных скульптур, знаёмства з культурай і жыццём саамаў, паездкі на снегоходах і сабачых запрэжках.

У рэстаране The Old Homestead рыхтуюць стравы з мясцовых арганічных прадуктаў, а ў Icebar - падаюць шампанскае ў куфлях з лёду.

Першы Icehotel быў пабудаваны ў 1992 годзе і за 20 гадоў прайшоў шлях ад невялікага іглу да раскошнага палаца з лёду і снегу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках