28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея апавясціла: транзітныя цягнікі з Беларусі ўпускаць не будуць

14
Расея апавясціла: транзітныя цягнікі з Беларусі ўпускаць не будуць

У Расею не будуць пускаць цягнікі з харчовымі прадуктамі, што ідуць транзітам праз Беларусь у краіны Мытнага саюза і Азіі.

Літоўская чыгуначная кампанія Lietuvos gelezinkeliai, што знаходзіцца ў дзяржкіраванні, афіцыйна атрымала ліст Расеі з паведамленнем пра тое, што з гэтага часу ў Расею не будуць пускаць цягнікі з харчовымі прадуктамі, што ідуць транзітам праз Беларусь у краіны Мытнага саюза і Азіі, піша ru.delfi.lt.

Як адзначае літоўская дзелавая газета Verslo zinios, першай забаронай стаў груз з 1 тыс т масла, што рухаўся ва Узбекістан.

«Калі Масква заявіла аб эмбарга на прадукты, нам цягам тыдня вярнулі 32 вагоны з харчовымі прадуктамі. Цяпер чарговае вялікае змяненне. Страты непазбежныя, аднак іх маштаб не ясны», - сказаў у інтэрв'ю Verslo zinios кіраўнік дырэкцыі Lietuvos gelezinkeliai у пытаннях перавозкі грузаў Стасіс Гудваліс.

З ягоных слоў, Расея адзначыла, што харчовыя прадукты можна везці праз Латвію ці Украіну, а кіраўнікі Беларускай чыгункі ўжо вядуць перамовы з калегамі ў Маскве, але ці прынясуць яны вынікі - незразумела.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках