28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі «Гіпа»: Нас зачынілі праз тое, што мала беларускіх тавараў прадаем

12
Работнікі «Гіпа»: Нас зачынілі праз тое, што мала беларускіх тавараў прадаем

Тры крамы вядомай сеткі адкрыюць толькі 22 снежня.

- Крама не працуе, - кажа наведвальнікам ахоўнік крамы «Гіпа», што ў вёсцы Баравая, і тлумачыць: - Паводле пастаноў уладаў.

Нагадаем, 16 снежня Мінгандлю закрыў тры з 10 крам гандлёвай сеткі «Гіпа»: на вуліцах Жукоўскага і Чарвякова ў Менску, а таксама ў вёсцы Баравая. Прычына - парушэнне беларускага заканадаўства аб гандлі. У прыватнасці, у трох крамах выявілі пратэрміноўкі, рэклама алкаголю, няправільнае афармленне зніжак і невыкананне асартыментнага пераліку.

У краме на Баравой нязвыкла ціха. Працуюць толькі некалькі боксаў на другім паверсе. У прадуктовыя залі прайсці нельга - на ўваходзе вісіць чырвона-белая паласатая стужка. Прадаўцы і касіры перабіраюць тавары на паліцах, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

На дзверы службовага ўваходу вісіць аб'ява: «З 2014/12/16 і да асобага распараджэння ўваход у будынак мэрчэндайзераў забаронены».

За вуглом крамы поўна людзей у спецформе «Гіпа». Кажуць, што ў працоўны дзень на перапынкі часу няма.

- Ну вось сядзім і не ведаем, заплацяць нам ці не, - кажа жанчына ў чырвонай камізэльцы. - Выйсці мы сёння выйшлі, накшталт як працуем. Нас тут амаль 100 чалавек працуе. Але пакуль ніхто не ў курсе, што далей. Прыйдзецца шукаць новае месца ці не...

- Так, не сказалі дакладную дату. Казалі толькі, што на тры-чатыры дні закрыюць краму, - паўтараюць мужыкі ў спяцоўках.

- Ды не было ў нас пратэрміноўкі, - запэўніваюць рабочыя. – Праз тое што мала беларускіх тавараў, нас закрылі.

У галаўным офісе замежнай кампаніі «БелВілесдэн», якая валодае сеткай, сітуацыю каментаваць адмовіліся. Дарэчы, сетка крам «Гіпа» ўвайшла ў тройку лепшых гандлёвых сетак па аб'ёме рознічнага тавараабароту. Пры гэтым Міністэрства гандлю заяўляе, што падобныя парушэнні ў «Гіпа» былі падчас праверак у мінулым і пазамінулым гадах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках