28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі за расейскі рубель даюць ўсяго 100 «зайчыкаў»

29
У Беларусі за расейскі рубель даюць ўсяго 100 «зайчыкаў»

У сувязі з абвалам расейскага рубля рэзка зніжаюцца ягоныя каціроўкі і ў абменных пунктах беларускіх камерцыйных банкаў.

16 снежня мінімальны курс куплі расейскай валюты ўпаў да 100 беларускіх рублёў. Такую каціроўку выставіў Банк ВТБ. Крос-курс склаў 110,2 расейскіх рубля за адзін даляр ЗША пры дзённым максімуме ў Маскве 80,1 рубля, вячэрнім курсе 69,5 і афіцыйным курсе Цэнтрабанка Расеі на 17 снежня 61,15 рубля, піша БелаПАН.

Сярэдні курс куплі наяўнага расейскага рубля ў аўторак склаў 140,8 беларускага (крос-курс 78,3 расейскага рубля за даляр), продажу - 183 рубля (59,6). Максімальны курс куплі быў роўны 162 рубля («Трастбанк»), мінімальны курс продажу - 173 рубля («Белсвісбанк», «МТБанк», «Беларускі народны банк»).

Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу расейскага рубля дасягнула 30%, у той час як пры аперацыях з далярам яна не перавысіла 1,1%.

Курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 снежня не змяніўся - 10.870 рублёў, аднак на наяўным рынку сярэдні курс куплі вырас за дзень на 19 рублёў (з 10.896 да 10.915), продажу - на 24 (з 11.007 да 11.031). Каля некаторых сталічных абменных пунктаў увечары ў аўторак назіралася некаторае павелічэнне жадаючых купіць валюту.

Незалежныя эксперты прадракаюць беларускаму рублю чарговую дэвальвацыю, а з спажывецкага пункта гледжання цяпер сталі выгадныя пакупкі ў Расеі, дзе кошты яшчэ не адрэагавалі на рэзкі рост даляра.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках