28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на скіданне Пуціна цягам года

14
Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на скіданне Пуціна цягам года

Брытанская букмекерская кампанія Paddy Power прымае стаўкі на тое, што прэзідэнт Расеі будзе зняты са сваёй пасады да канца наступнага года.

Пра гэта паведамляе The Telegraph, піша «Украінская праўда».

Паводле звестак выдання, цяпер стаўкі на гэта прымаюцца прапарцыйна адзін да 16.

Акрамя таго, у Paddy Power можна паставіць на падзенне расейскай валюты да ўзроўню 100 рублёў за даляр да канца наступнага года (шанец - чатыры супраць сямі), адмова Пуціна ад правядзення чэмпіянату свету ў футболе ў 2018 годзе - адзін да 25, адмова Пуціна ад Крыму - адзін да 50.

Таксама можна рабіць стаўкі на некалькі розных варыянтаў курсу рубля ў дачыненні да даляра ў канцы 2015 года.

Як вядома, цяпер Расея перажывае востры фінансавы крызіс, звязаны са значным падзеннем курсу рубля і кошту нафты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках