28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Расея можа развязаць поўнамаштабную кантынентальную вайну

5
Турчынаў: Расея можа развязаць поўнамаштабную кантынентальную вайну

Гэта можа адбыцца ў кожны момант.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў падкрэсліў, што абвешчаны прэзідэнтам Пятром Парашэнкам рэжым спынення агню стала парушаецца баевікамі і пагражае ў кожны момант перайсці ў новае супрацьстаянне.

Пра гэта журналістам заявіў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, паведамляе карэспандэнт "ГОРДОН".

Турчынаў падкрэсліў, што абвешчаны прэзідэнтам Пятром Парашэнкам рэжым спынення агню ўвесь час парушаецца баевікамі і пагражае ў кожны момант перайсці ў новае супрацьстаянне.

"Расея можа развязаць поўнамаштабную кантынентальную вайну, і гэта можа адбыцца ў кожны момант. У нас няма альтэрнатывы, акрамя як быць да гэтага гатовымі. Нашая задача, задача РНБА - забяспечыць поўную мабілізацыю ўсіх рэсурсаў", - адзначыў ён.

Пры гэтым Турчынаў падкрэсліў, што "нашая вайна" закончыцца толькі пасля вызвалення Данбаса і Крыма.

"Нягледзячы на страшныя эканамічныя праблемы, мы павінны стварыць адное з самых магутных войскаў у Еўропе. Без гэтага нельга перамагчы такога агрэсара як Расейская Федэрацыя", - падкрэсліў сакратар РНБА.

16 снежня Пётр Парашэнка зацвердзіў новы склад РНБА Украіны. Яго ўзначаліў Аляксандр Турчынаў, лідэр фракцыі "Народнага фронту" у ВР. Пасада кіраўніка Рады бяспекі была незанятая тры месяцы пасля таго, як у жніўні Андрэй Парубій падаў у адстаўку.

Палітолаг Тарас Беразавец мяркуе, што новы кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў створыць працаздольную выведвальную супольнасць ва Украіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках