28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Польшча - прыклад для Украіны ў правядзенні рэформаў

2
Пётр Парашэнка: Польшча - прыклад для Украіны ў правядзенні рэформаў

Польшча можа дапамагчы Украіне ў правядзенні рэформы дэцэнтралізацыі краіны.

Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў у інтэрв'ю выданню "Gazeta Wyborcza" напярэдадні візіту ў Варшаву, піша "Обозреватель".

"Я браў прыклад (для распрацоўкі Стратэгіі-2020) з польскай мадэлі ўстройства. Польшча наогул з'яўляецца для нас прыкладам", - адзначыў ён.

Парашэнка дадаў, што разлічвае на ўвядзенне ў дзеянне рэформы дэцэнтралізацыі ў 2015 годзе. "Не выключаю, што прапаную стварэнне, калі пагодзіцца парламент, канстытуцыйнай камісіі. У яе працы былі б задзейнічаны экспэрты і навукоўцы, і яна суправаджалася б шырокімі дэбатамі ў грамадстве. Пасля ўнясення змяненняў у Канстытуцыю ў 2015 годзе прайшлі б мясцовыя выбары, у якіх украінцы абіралі б прадстаўнікоў, якія мелі б большы круг паўнамоцтваў", - адзначыў прэзідэнт.

Таксама Парашэнка мяркуе, што свет не вяртаецца да халоднай вайны, паколькі сёння няма двух блокаў, канфрантацыя якіх спынялася б ядзерным стрымліваннем. "Гібрыдная вайна, у якую ўцягнутая Украіна, не мае прэцэдэнтаў і не падобная на вайну ў Афганістане, Іраку або Чачні", - канстатаваў прэзідэнт.

У дачыненні да Расеі Парашэнка дадаў, што ўнікальная камбінацыя: санкцыі, падзенне коштаў нафты і адсутнасць структурных рэформаў у самой Расеі, патроілі эфект сур’ёзных праблем для пуцінскага рэжыму. "Гэта дае нам падставу да асцярожнага аптымізму і надзеі, што атрымаецца знайсці аптымальнае выйсце з сітуацыі", - падкрэсліў Парашэнка. Аптымальным выхадам ён назваў вывад расейскіх войскаў з Данбаса, закрыццё мяжы і аднаўленне нармальнага дыялогу.

Нагадаем, сёння прэзідэнт Украіны па тэлефоне абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам, федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным сітуацыю ў Данбасе і стан выканання Менскага пратакола ад 5 верасня і Менскага мемарандума ад 19 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках