28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі бягуць гастарбайтэры

20
З Расеі бягуць гастарбайтэры

Калі яшчэ зусім нядаўна замежны рабочы ў Маскве мог зарабіць 600-800 даляраў за месяц, то цяпер ад сілы 300.

Кіраўнік Цэнтрабанка РФ Эльвіра Набіуліна нездарма папярэджвала расейцаў у сувязі з крахам рубля, што ім прыйдзецца навучыцца жыць у новай рэальнасці. Пакуль грамадзяне маглі заўважыць розніцу паміж учарашнім і сённяшнім днём у росце цэн і багацці замежнікаў у расейскіх крамах. Піке рубля мае не толькі катастрафічныя наступствы для тэмпаў росту эканомікі, але можа сур'ёзна змяніць будні расейцаў і звыклую карціну свету, піша NEWSru.com.

Так, расейскія гарады могуць застацца без таннай працоўнай сілы - гастарбайтэрам не выгадна працаваць праз абрынанне рубля. Калі яшчэ зусім нядаўна замежны рабочы ў Маскве мог зарабіць 600-800 даляраў за месяц, то цяпер ад сілы 300. Гастарбайтэры адзначаюць, што цяпер расейская валюта нават танней кіргізскага сома. У выніку ім проста няма чаго адпраўляць дадому. Калі сітуацыя не зменіцца, прыезджым прыйдзецца вяртацца на радзіму, паведамляе Business FM са спасылкай на заявы саміх замежных рабочых.

У гэтым выпадку расейцы не толькі адвыкнуць ад таго, што на вуліцах можна сустрэць прыезджых з Сярэдняй Азіі, але яшчэ ім прыйдзецца самім узяць у рукі мятлу.

Экспэрты прызнаюць, што скарачэнне прытоку мігрантаў "чаканае". Гэта ўжо адбылося. Паводле звестак Федэральнай міграцыйнай службы, за год прыток мігрантаў скараціўся на мільён чалавек і далей будзе скарачацца.

Пры гэтым займаць вызваленыя вакансіі прыйдзецца самім расейцам, мяркуюць спецыялісты. У выніку можа змяніцца стаўленне, напрыклад, да прафесіі дворніка, якая ў апошнія гады ў Расеі ўважалася за працу для людзей з Сярэдняй Азіі, мяркуе кіраўнік групы кампаній "Маторын" Андрэй Кузняцоў. З ягоных слоў, "магчыма, цяпер гэта стане папулярным, асабліва, калі працы іншай не будзе".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках