27 красавiка 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Украіна павінна быць гатовая да ваеннага становішча

4
Аляксандр Турчынаў: Украіна павінна быць гатовая да ваеннага становішча

Рэальная поўнамаштабная кантынентальная вайна - гэта тая пагроза, якая не знятая з парадку дня.

Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён не выключае, што, у выпадку неабходнасці, у краіне будзе ўведзенае ваеннае становішча, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

"У выпадку неабходнасці, безумоўна, будзе ўведзенае ваеннае становішча. Калі для гэтага будзе рэальная неабходнасць і калі будуць створаныя перадумовы. Мы працуем у тым прававым рэжыме, у якім можна супрацьстаяць небяспецы. Але наша задача, калі мы гаворым пра мабілізацыю ўсіх рэсурсаў - у тым ліку і быць гатовымі і да ўвядзення ваеннага становішча. Рэальная поўнамаштабная кантынентальная вайна - гэта тая пагроза, якая не знятая з парадку дня", - сказаў Турчынаў

Нагадаем, раней Турчынаў абвясціў, што ва Украіне рыхтуецца маштабная ратацыя ўкраінскіх вайскоўцаў і некалькі новых хваляў мабілізацыі.

"Гэта не разавая акцыя. Вайскоўцаў будуць вызваляць ад службы ў тым парадку, у якім яны былі мабілізаваныя. Каб наша абараназдольнасць не была пастаўленая пад сумнеў, нам не абысціся без некалькіх этапаў мабілізацыі. Так мы не толькі абновім склад ВСУ, але і атрымаем за кошт вызваленых вайскоўцаў магутны стотысячны рэзерв. ён будзе замацаваны за вайсковымі часткамі. Ва ўмовах ваеннага становішча ён неадкладна стане ў строй", - патлумачыў сакратар РНБА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках