28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі перастаюць абменьваць расейскі рубель?

4
Беларускія банкі перастаюць абменьваць расейскі рубель?

Удзень МТБанк на некаторы час прыпыніў працу з валютай суседняй краіны ва ўсіх абменніках.

- Пастановай Праўлення з 12:00 17.12 ЗАТ «МТБанк» прыпыняе валютна-абменныя аперацыі з расейскім рублём ва ўсіх касах і пунктах абмену валют банка, - гаворыцца ў паведамленні на сайце МТБанка.

- На жаль, не можам сказаць, колькі будзе доўжыцца гэтая сітуацыя і ў сувязі з чым менавіта была прынятая такая пастанова. Калі будуць нейкія змены, мы напішам пра гэта на сайце, - растлумачылі ў кантакт-цэнтры банка.

Праўда, неўзабаве гэта аб'ява з сайта банка знікла, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Датэлефанавацца ў кол-цэнтры банкаў цяпер практычна немагчыма. Але ў двух іншых банках нас запэўнілі, што расейскую валюту ў іх купіць можна. Праўда, раяць папярэдне патэлефанаваць у аддзяленне і ўдакладніць, ці ёсць яна ў наяўнасці.

Дарэчы, з такой жа праблемай сутыкнуліся не толькі людзі, але і кампаніі. У сацыяльных сетках пачалі з'яўляцца паведамленні пра тое, што банкі не прымаюць расейскія рублі ў сваіх карпаратыўных кліентаў - гэта значыць кампаній, якія яны абслугоўваюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках