28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Польшча гатова прадаваць Украіне зброю

4
Браніслаў Камароўскі: Польшча гатова прадаваць Украіне зброю

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што калі Кіеў звернецца за вайсковай дапамогай, Варшава адрэагуе.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі збіраецца наведаць Кіеў у красавіку наступнага года. Акрамя таго, з ягоных слоў, Польшча не бачыць ніякіх праблем у продажы Украіне зброі. Пра гэта ў сераду, 17 снежня, у Варшаве падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам/b<> заявіў польскі лідар Камароўскі, паведамляе "Укрінфарм".

"Цешуся, што ў красавіку будзе магчымасць быць у Кіеве, і гэта будзе чарговы крок для ўмацавання супрацоўніцтва паміж Украінай і Польшчай", - заявіў Камароўскі.

Ён падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца надзейным хаўруснікам Украіны і хоча падтрымліваць яе на шляху збліжэння з Захадам.

"Мы паказваем нашу салідарнасць з Украінай, падтрымліваем Украіну на міжнародных форумах", - падкрэсліў польскі прэзідэнт.

Камароўскі дадаў, што Варшава будзе аказваць Кіеву падтрымку ў рэфармаванні краіны, прынамсі, у правядзенні дэцэнтралізацыі краіны.

Ён адзначыў, што на Украіну не накладзена ніякіх эмбарга на продаж зброі, а таму Варшава "можа дапамагчы ў гэтым, калі Украіна выкажа такое жаданне". Ён дадаў, што Польшча таксама хоча дапамагчы Украіне ў рэфармаванні ўкраінскага войска.

Нагадаем, раней Парашэнка заяўляў, што вайна ў Данбасе завершыцца, як толькі Расея выведзе з акупаванай тэрыторыі свае войскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках