27 красавiка 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Сайт «Хартыя'97» і далей будзе працаваць у ранейшым рэжыме

11
Наталля Радзіна: Сайт «Хартыя'97» і далей будзе працаваць у ранейшым рэжыме

Рэдактар сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна перакананая, што Міністэрства інфармацыі робіць усё, каб канчаткова задушыць свабоду слова ў краіне.

Пра гэта журналістка заявіла ў каментары БелаПАН.

«Гэта палітыка знішчэння свабодных СМІ, якая прадаўжаецца апошнія 20 гадоў. Спачатку рэжым знішчыў незалежнае тэлебачанне, потым радыё і газеты, а зараз узяліся за інтэрнэт, - кажа яна. - Наш сайт і далей будзе працаваць у ранейшым рэжыме. Я перакананая, што ў сённяшняй сітуацыі медыя можа заставацца масавым і праўдзівым, толькі працуючы за мяжой. У Беларусі легальна працаваць не дадуць. А змены закона прывядуць да яшчэ большых рэпрэсій СМІ і самацэнзуры журналістаў».

Нагадаем, «дэпутаты» сёння адразу ў двух чытаннях прынялі папраўкі ў закон "Аб сродках масавай інфармацыі». Паводле паправак, інтэрнэт-рэсурсы прыраўнялі да СМІ, і цяпер яны павінныя будуць падпарадкоўвацца нормам гэтага закона.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках