28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менсктранс» супраць новага аўтавакзала

11
«Менсктранс» супраць новага аўтавакзала

У сталіцы нерацыянальна будаваць яшчэ адзін аўтавакзал.

Такое меркаванне выказаў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Менсктранс" Віктар Тозік на прэс-канферэнцыі 17 снежня ў Менску, піша БелаПАН.

"Будаўніцтва новага аўтавакзала ва Уруччы знаходзіцца ні ў якой стадыі. Былі планы ў будаўніцтве, але, я лічу, што наяўнасць трох аўтавакзалаў гэта недазваляльная раскоша. Калі ўзяць Берлін, які ў колькасці насельніцтва і ў тэрыторыі ў два разы большы за Менск, там ёсць адзін міжнародны аўтавакзал. І ён цалкам спраўляецца", - адзначыў Тозік.

"Аўтавакзал будаваць, пэўна, не трэба. А вось аўтастанцыю ў раёне Уручча, калі будуць знойдзеныя сродкі, можна і пабудаваць. Гэта павінны быць невялікі кампактны будынак з лёгкіх канструкцый. Не трэба будаваць манументальных будынкаў, яны сёння нікому не патрэбныя, іх адно ўтрыманне каштуе дорага", - лічыць прадстаўнік "Менсктрансу".

"Сёння міжгароднія і міжнародныя маршруты, якія працавалі на знесеным аўтавакзале "Маскоўскі", мы бязбольна перавялі на аўтавакзалы "Цэнтральны" і "Усходні". Яны з гэтым спраўляюцца. Прыгарадныя маршруты пасля рэканструкцыі дыспетчарскіх станцый перанесеныя на "Славінскага" і "Карастаянавай". Як паказала практыка, асаблівых нараканняў і скаргаў пасажыраў не паступіла. на выездах з горада і на плошчы Бангалор мы паставілі кіёскі продажу квіткоў. асаблівых нязручнасцей для пасажыраў мы не даставілі", - лічыць Тозік.

Нагадаем, на месцы сталічнага аўтавакзала "Маскоўскі" расейскае ААТ "Газпрам" плануе пабудаваць шматфункцыянальны комплекс і транспартную развязку. 1 красавіка 2014 аўтавакзал "Маскоўскі" быў закрыты, а ў верасні - знесены. Прыгарадныя маршруты, якія раней адпраўліся з гэтага вакзала, цяпер абслугоўваюцца на дыспетчарскіх станцыях "Карастаянавай" і "Славінскага".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках