28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі прадавалі наркотыкі праз інтэрнэт

2
Менчукі прадавалі наркотыкі праз інтэрнэт

УСК Менска расследуецца крымінальная справа аб распаўсюджванні псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт-крамы.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Падчас расследавання крымінальнай справы паводле факту збыту неўстаноўленымі асобамі больш за 100 г курыльных сумесяў, якія змяшчаюць псіхатропныя кампаненты, следчымі УСК г.Менска і супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС праведзены сумесны комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў», - гаворыцца ў паведамленні.

Устаноўлена, што да збыту асабліва небяспечных рэчываў датычныя трое непрацоўных менчукоў ва ўзросце 24-25 гадоў, якія рэалізоўвалі як курыльныя сумесі, так і парашкападобнае псіхатропнае рэчыва з дапамогай двух інтэрнэт-крам. Схованкі з «закладкамі» былі абсталяваныя ў розных раёнах Менска, у тым ліку на тэрыторыі адной з устаноў адукацыі Заводскага раёна.

Названыя інтэрнэт-крамы былі размешчаныя на серверы, фактычна размешчаным за межамі беларускага сегмента сеткі Інтэрнэт, і ў цяперашні час яны ліквідаваныя.

«Падазраваныя затрыманыя. Падчас ператрусаў у месцы жыхарства апошніх канфіскаваная камп’ютарная тэхніка, сродкі сувязі і іншыя рэчавыя доказы, якія пацвярджаюць іх дачыненне да крымінальна каральных дзеянняў, а таксама наяўныя грашовыя сродкі ў буйным памеры, атрыманыя ад рэалізацыі забароненых рэчываў. З удзелам падазраваных праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх эпізодаў злачыннай дзейнасці», - паведамілі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках