19 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі АБСЕ ў Данбасе атрымаюць 100 браневікоў

1
Назіральнікі АБСЕ ў Данбасе атрымаюць 100 браневікоў

Для паляпшэння маніторынгу Спецыяльная місія АБСЕ ва Украіне чакае атрымаць звыш за 100 браніраваных машын.

Як паведамляе Укрінформ, пра гэта ў сераду на брыфінгу заявіў спікер СММ АБСЕ Майкл Боцюркіў.

"Што тычыцца браніраваных машын, то колькасць, якую мы маем намер атрымаць, складае больш за 100 машын. Кожная з іх можа змясціць чатырох людзей", - сказаў Боцюркіў.

Ён выказаў надзею, што да канца года місія атрымае дастатковую колькасць браніраванага транспарту, каб палепшыць магчымасці маніторынгу назіральнікаў.

Браніраваныя машыны будуць прапанаваныя місіі з розных крыніц, у прыватнасці Вялікабрытанія нядаўна дала місіі 10 браніраваных аўто. Акрамя гэтага, плануецца, што неабходныя машыны паступяць ад іншых місій АБСЕ і будуць закупленыя на грошы краін-чальцоў арганізацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках