28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы прэзентавалі «забойцу» iPhone 6

31

У Пекіне адбылася прэзентацыя смартфона Huawei Honor 6 Plus з трыма камерамі.

З тэхналагічнага пункта гледжання Huawei сапраўды больш магутны за Apple, паведамляе Корреспондент.net са спасылкай на Engadget. Гэты смартфон паклаў пачатак і брэнду Honor як асобнай структуры.

Галоўнай асаблівасцю Honor 6 Plus стала падвойная 8-мегапіксэльная камера. Мяркуючы па ўсім, Huawei натхнілася распрацоўкамі кампаніі HTC.

Па-першае, быў павялічаны памер піксэля да 1,98 нм, такім чынам, здымкі павінныя быць больш чыстымі. Тое ж самае зрабіла і HTC, стварыўшы 2 нм UltraPixel.

Па-другое, камера падвойная, што таксама было ў HTC. Гэта дае магчымасць радыкальна змяняць глыбіню рэзкасці і карэктаваць значэнне дыяфрагмы ад f/0,95 да f/16. Таксама падвойная камера дазваляе здымаць стэрэаскапічныя 3D-фатаграфіі.

Камеры могуць працаваць у рэжыме HDR, і сумяшчаць два здымкі з рознай экспазіцыяй у адзін, у якім добра відаць і светлыя, і цёмныя ўчасткі.

У іншым рэжыме адна камера працуе як звычайна, другая ж фіксуе глыбіню здымка, адлегласць ад аб'ектыва да аб'ектаў, якія трапілі ў кадр. Гэта робіць магчымым стварэнне фатаграфій з размытым заднім або пярэднім фонам, быццам выкарыстоўвалася прафесійная камера.

Пры гэтым пункт факусоўкі можна мяняць ужо пасля таго, як здымак быў зроблены. Франтальная камера таксама мае дазвол у 8 мегапікселяў.

Не толькі назвай, але і слоганам Honor намякае на канкурэнцыю з iPhone 6 Plus. Так, дэвіз "яблычнага" смартфона - "Bigger Than Big" ("Больш, чым вялікі"). Кітайцы ж вырашылі выкарыстаць фразу "Not Just Bigger" ("Не проста вялікі").

З тэхналагічнага пункта гледжання Huawei магутней Apple, бо камера iPhone 6 Plus мае меншы памер піксэля - 1,5 нм, - ды і лінза толькі адна. Франтальная камера таксама мае дазвол 8 Мп.

Honor 6 Plus пабудаваны на базе фірмовага васьміядзернага чыпсэта HiSilicon Kirin 925 з тактавай частатой 1,8 Ггц, графічным супрацэсарам Mali-T628 і падтрымкай сетак LTE Cat.6. Чыпсэт уключае чатыры ядры Cortex-A15 і чатыры Cortex-A7, а таксама нізкавольтны супрацэсар I3 для фітнес-трэкінгу.

Смартфон атрымаў 3 Гб аператыўнай памяці і Full HD 5,5-цалевы дысплей ад JDI. Навінка мае 16 Гб або 32 Гб убудаванай памяці з магчымасцю пашырэння з дапамогай microSD-карты, падтрымку NFC і інфрачырвоны порт для кіравання бытавой электронікай.

Ёмістасць батарэі 3600 мАг. Як і ва ўсіх астатніх смартфонах Huawei, у Honor 6 Plus па-над Android устаноўленая фірмовая абалонка EMUI 3.0, якая змяняе сістэму да непазнавальнасці.

Корпус Honor 6 Plus выраблены з выкарыстаннем металу (каркас) і пластыка (задняя панэль), і мае габарыты 150,4 на 75,7 на 7,5 мм. Гэта значыць гаджэт на 7,7 мм карацей, 2,1 мм вужэй (будзе зручней ляжаць у руцэ) і 0,4 мм таўсцей за iPhone 6 Plus, які мае такую ж дыяганаль экрана.

Таксама Huawei апублікавала фота, зробленыя камерай Honor 6 Plus.

Кошт смартфона складае недзе 400 даляраў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках