28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі кінуліся ў абменнікі

109
Менчукі кінуліся ў абменнікі

Жыхары Менска мяняюць рублі і пераводзяць дэпазіты ў валюту.

Да самага вечара чэргі стаялі ў абменныя пункты ў Менску. Спалоханыя абвалам расейскага рубля беларусы кінуліся мяняць рублі на даляры. Акрамя таго, людзі сёння масава пераводзілі рублёвыя дэпазіты на валютныя, паведамляе «Наша Ніва».

За 2014 расейскі рубель абясцэніўся да даляра ўжо прыкладна на 80%, украінская грыўна - на 100%, казахстанскі тэнге - на 20%. Тым часам беларускі рубель - толькі на 14%.

На 1 студзеня 2014 афіцыйны курс даляра складаў 9520 рублёў, 17 снежня ён складае 10870. Праўда, у абменніках сёння пасля абеду даляр пераважна прымалі па 11000, а прадавалі за 11100.

Тэмп дэвальвацыі беларускага рубля ў гэтым годзе прыкладна супадаў з тэмпам інфляцыі. Але ў святле абвалу расейскай і ўкраінскай валют - а гэта асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі - рубель пачынае здавацца пераацэненым.

Эканамісты лічаць, што, калі расейскі рубель не адыграе свае пазіцыі, дэвальвацыя беларускага рубля стане непазбежнай. Інакш нашая фінансавая сістэма і прамысловасць не вытрымаюць.

Асацыіраваны эксперт Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту Дзмітрый Крук сказаў, што Нацбанк павінны наперад рэагаваць на абвал у Расеі. На ягоную думку, курс беларускага рубля да расейскага павінны адпавядаць таму, які быў у пачатку года.

Фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Менску Вадзім Іясуб кажа, што трэба рабіць беларускі рубель больш гнуткім: «Год таму быў зададзены прынцып курсаўтварэння - кожныя таргі даляр або вырастае на 10 рублёў, або застаецца на месцы. Гэты рэжым не мяняецца, што б вакол краіны не адбывалася. Прыйшоў час ад яго адмовіцца і зрабіць так, як было задэкларавана ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі: каб курс нацыянальнай валюты змяняўся пад уплывам попыту і прапановы»./i>

У сталіцы валюты ў буйных абменніках хапала да вечара. У той жа час з рэгіёнаў даходзяць паведамленні, што ў сувязі з ажыятажным попытам валюты пасля абеду не засталося. Тое ж самае і ў малых абменніках у Менску: людзі гадзінамі чакалі, пакуль нехта здасць даляры ці еўра.

Далейшае развіццё сітуацыі будзе залежаць ад вестак з Масквы, ад крокаў Нацбанка Беларусі і ад наяўнасці ў яго рэзерваў, каб пагасіць агонь панікі валютнымі інтэрвенцыямі.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках