28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: ЕЗ не адчувае ілюзій з нагоды перамоў у Менску

3
Федэрыка Магерыні: ЕЗ не адчувае ілюзій з нагоды перамоў у Менску

Брусель чакае рэальных крокаў з боку Пуціна ў мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны.

Еўрапейскі Звяз адчувае з боку прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна больш імкнення да супрацоўніцтва, але асаблівых ілюзій не адчувае. Як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміла Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Федэрыка Магерыні.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці адчувае яна імкненне Расеі да большага супрацоўніцтва ў фармаце Менскіх пагадненняў, Магерыні сказала: "Гэтае пытанне вельмі дэталёва абмяркоўвалася з прэзідэнтам Парашэнкам учора ўвечары перад ягоным кантактам з прэзідэнтам Пуціным...".

"Мы казалі пра тое, што ёсць пэўныя элементы, якія падводзяць нас да думкі, што з боку прэзідэнта Пуціна, з боку Расеі, можа быць больш жадання да супрацоўніцтва. У той жа час, мы падзяліліся ўражаннем аб тым, што такія ж адчуванні ў нас былі і ў папярэднія месяцы", - сказала яна.

На думку Магерыні, важна, каб такія намеры Расеі знаходзілі адлюстраванне ў рэальных дзеяннях. "Я вельмі спадзяюся, што ў наступныя дні і нават у наступныя гадзіны мы зможам ўбачыць дзеянні, якія будуць адказваць выразу гэтага жадання. Гэтыя ж пытанні я таксама асабіста абмяркоўвала з міністрам замежных спраў Расеі Лаўровым. Зноў-такі, спадзяюся, мы ўбачым, што знакі гэтага жадання з боку Расеі знойдуць сваё адлюстраванне ў практычнай плоскасці", - адзначыла яна.

Магерыні дадала, што гэта не павінна быць падставай для ілюзій, але можа стаць асновай для пазітыўных вынікаў. "Для таго каб займацца гэтымі пытаннямі, трэба быць трошкі аптымістам, інакш немагчыма", - падагульніла яна.

Нагадаем, сёння прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка дапускаў, што новыя перамовы ў менскім фармаце могуць адбыцца 21 снежня.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках