28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерам дазволілі пяць дзён ездзіць у цэнтр Менска бясплатна

10
Пенсіянерам дазволілі пяць дзён ездзіць у цэнтр Менска бясплатна

На час выставы «50 плюс» некаторыя трамваі і аўтобусы падвязуць пажылых людзей проста па пенсійным пасведчанні.

Бясплатным праезд будзе з заўтрашняга дня і да 23 снежня, то бок, на час працы выставы-кірмашу «50 плюс» у Палацы мастацтва, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі». Кірмаш папулярны, у мінулым годзе яго наведалі 32 тысячы чалавек. Для камфорту пенсіянераў транспартнікі дазволілі зрабіць бясплатным праезд на трамваях №1, 3, 4, 6 і 11 і на аўтобусах №19, 36 і 100. Логіка простая: гэтыя маршруты ідуць да Палаца мастацтва і назад.

Наогул бясплатны праезд арганізуюць для наведвальнікаў выставы, але, як паказала практыка, пракантраляваць, куды накіроўваецца пенсіянер, складана. Так што пажылыя людзі змогуць зэканоміць на праездзе, хай і на васьмі маршрутах. Галоўнае - узяць пенсійнае пасведчанне.

Хоць кірмаш сапраўды варта наведаць. Пенсіянераў чакаюць майстар-класы ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і скандынаўскай хадзе, прэзентацыя спартзал, фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў і «Універсітэта трэцяга ўзросту». Каму трэба - атрымаюць кансультацыі натарыуса, юрыста, сацыяльных работнікаў.

Вядома, будуць і лекары - пройдуць кансультацыі псіхолага, тэрапеўта, герыятра, эндакрынолага, выкананне электракардыяграм і іх расшыфроўка. Тым, хто прыйшоў, дапамогуць вызначыць індэкс масы цела, памераюць артэрыяльны і нутравочны ціск, правядуць скрынінг шчытападобнай залозы.

А яшчэ пройдуць сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і прэзентацыя літаратурнага праекта «Дзеці вайны». Уваход, вядома, вольны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках