6 траўня 2024, панядзелак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ера скандальнага фільма пра забойства Кім Чэн Ына скасаваная

6
Прэм'ера скандальнага фільма пра забойства Кім Чэн Ына скасаваная

Кінакампанія Sony Pictures афіцыйна адмовілася ад дэманстрацыі ў кінатэатрах фільма «Інтэрв'ю» 25 снежня - у дзень афіцыйнага рэлізу стужкі.

Студыя прыняла такую пастанову ў сувязі з адмовай ад дэманстрацыі кінастужкі большасці амерыканскіх сеткавых кінатэатраў, гаворыцца ў афіцыйнай заяве студыі. «Мы глыбока засмучаныя бесцырымоннаю спробай спыніць распаўсюджванне фільма і нанесці шкоду нашай кампаніі», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Але са звестак крыніц часопіса Variety, кінакампанія можа пачаць распаўсюджваць фільм на відэа дыскі, паведамляе Reuters.

Сюжэт камедыі «Інтэрв'ю» заснаваны на прыгодах двух журналістаў, якія атрымалі магчымасць узяць інтэрв'ю ў Кім Чэн Ына. Перад паездкай у Паўночную Карэю яны залічваюцца ў спецслужбу і атрымліваюць загад забіць лідара КНДР.

Улады азіяцкай дзяржавы асудзілі фільм, падкрэсліўшы, што ён дэманструе адчай урада ЗША і амерыканскага грамадства. Кінакрытыкі ў саміх ЗША таксама выказалі шмат негатыўных рэцэнзій на занадта легкадумны сюжэт.

Першыя паказы стужкі адбыліся ў Лос-Анджэлесе 11 снежня. Джэймс Франка і Сэт Роген, якія выканалі галоўныя ролі ў стужцы, наведалі прэм'еру і адзначылі, што мерапрыемства прайшло спакойна.

У інтэрнэце 15 снежня з'явіўся ролік з фільма з эпізодам гібелі Кім Чэн Ына. На наступны дзень ананімныя хакеры накіравалі ў кампанію Sony Pictures зварот з пагрозамі зладзіць тэракт падчас прэм'еры. Пасля гэтых пагроз дзесяць найбуйнейшых сетак кінатэатраў у ЗША - прынамсі, AMC, Regal, Cinemark і Carmike - адмовіліся паказваць фільм. 18 снежня была скасаваная прэм'ерная дэманстрацыя ў нью-ёркскім Sunshine Cinema.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках