6 траўня 2024, панядзелак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абмяркуе эканамічны крызіс у Расеі, але санкцый не аслабіць

1
ЕЗ абмяркуе эканамічны крызіс у Расеі, але санкцый не аслабіць

Сёння ў Брусэлі адкрываецца саміт Еўрапейскага звязу.

Ён разгледзіць становішча ва Украіне і эканамічны крызіс у Расеі, але санкцый супраць Масквы не аслабіць. Пра гэта паведаміў у сераду журналістам у Брусэлі буйны чыноўнік ЕЗ на ўмовах ананімнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

З ягоных слоў, хоць ніхто не зацікаўлены, каб Расея патрапіла ў эканамічную дэпрэсію, саміт, як чакаюць, пацвердзіць цяпер дзейсныя санкцыі супраць Масквы.

З паведамленняў, Еўразвяз таксама выкажа гатоўнасць пайсці і на далейшыя крокі ў гэтым кірунку ў выпадку неабходнасці і абвесціць новыя абмежаванні ў дачыненні да акупаванага Расеяй Крыму. Размова пойдзе аб пашырэнні забароны на інвестыцыі на паўвыспе таксама на здабычу нафты і газу ў Чорным моры і на турыстычны сектар.

А наконт Украіны кіраўнікі Еўразвяза абмяркуюць прадстаўленне новай дапамогі, хоць абумовяць яе правядзеннем рэформаў, сказаў чыноўнік.

Тым часам у Нямеччыне міністр фінансаў Вольфганг Шойбле заявіў, што Еўропа не мае іншага выбару, акрамя як працягваць ціск на Расею. Выступаючы на бізнэс-канферэнцыі ў Берліне, ён дадаў, што ЕЗ пакідае адкрытымі дзверы да дыялогу з Расеяй і працягвае ёй руку з прапановай да супрацоўніцтва. Але, падкрэсліў міністр, цяпер, пакуль Расея працягвае акупацыю Крыма і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, «застаецца толькі горкі шлях санкцый».

Да шэрагу санкцый, якія наклалі на Расею Еўрапейскі звяз, а таксама ЗША і шэраг іншых краін, за яе агрэсію супраць Украіны апошнім часам дадаецца ўсё больш нізкі кошт нафты, якая разам з газам з'яўляецца адной з асноўных крыніц бюджэтных паступленняў Расеі. Усё гэта прывяло ў апошнія дні да імклівага абвалу расейскага рубля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках