Дэпутат Рады ў прамым эфіры расейскай тэлевізіі назваў Пуціна вар'ятам (Відэа)
22- 18.12.2014, 11:10
- 42,177
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны («Блок Пятра Парашэнкі») Аляксей Ганчарэнка ўзяў удзел у праграме «Палітыка» на Першым канале.
«Украінскі народ хоча міру - і больш нічога. А для таго, каб быў мір, трэба проста забраць расейскіх жаўнераў з Данбаса, спыніць туды пастаўляць зброю баевікам і сепаратыстам. Сёння пагроза міру зыходзіць толькі ад аднаго чалавека - гэта Уладзімір Пуцін. Гэта чалавек, які страціў розум ад улады за 14 гадоў, і наважыў пабудаваць імперыю на рэштках абсалютна суверэннай дзяржавы», - заявіў Аляксей Ганчарэнка падчас праграмы.
Праграма ішла ў прамым эфіры на Далёкі Усход Расеі.