6 траўня 2024, панядзелак, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пачалі здымаць у Тайландзе адзін ляжак на дваіх

12
Расейцы пачалі здымаць у Тайландзе адзін ляжак на дваіх

У Патаі падлічваюць страты ад рэзкага зніжэння долі расейскага рынку ў агульным аб'ёме турыстычнага патоку.

Паводле ацэнак экспэртаў, расейскі сегмент паводле вынікаў гэтага года скароціцца на 30-50%, піша NEWSru.com.

Турбулентнасці ў расейскай эканоміцы ў найбольшай ступені ўдарылі па курортным бізнэсе Патаі. Менавіта гэтаму прыморскаму гораду для адпачынку аддаюць перавагу большасць турыстаў з РФ.

- Колькасць браняванняў гатэляў з Расеі ў Патаі ў гэтым сезоне ўжо знізілася на 70%, - паведаміў у чацвер журналістам прэзідэнт тайландскай асацыяцыі гатэляў Санпетч Супававансатхін.

З ягоных слоў, зніжэнне долі расейскага рынку ў Патаі назіраецца ўпершыню за 12 гадоў, а агульнае падзенне паводле вынікаў года складзе не менш за 50%.

З усіх краін Паўднёва-Усходняй Азіі Тайланд з'яўляецца самым папулярным кірункам сярод расейскіх грамадзян. У мінулым годзе тут адпачылі 1,7 мільёна турыстаў. Многія аддаюць перавагу тут жыць пастаянна або праводзіць пад трапічным сонцам зімовыя месяцы. Паводле ацэнкі амбасады РФ, у Тайландзе адначасова пражываюць і адпачываюць больш за 200 тысяч расейцаў, з іх каля 130 тысяч чалавек у курортным горадзе Патаі.

Цяпер на даўншыфцінгу - у Маскву

- У сувязі з няпростай эканамічнай сітуацыяй многія ўжо з'ехалі, але яшчэ больш людзей проста не вярнулася ў Тайланд на традыцыйную зімоўку. А ад тых, хто ўсё-такі прыехаў, я не раз чуў, што гэта ў апошні раз, - распавядае адзін з заснавальнікаў Клуба сяброў Тайланда Грант Бабіньян.

Адпачынак і пражыванне ў Тайландзе пры ўмове рублёвага даходу рэзка падаражэў. Яшчэ год таму адзін рубель каштаваў 0,9 тайландскіх бат і многія расейцы, якія дыстанцыйна працуюць, да прыкладу, праграмістамі або дызайнерамі ў Расеі, аддавалі перавагу жыццю ў Паўднёва-Усходняй Азіі з таннай ежай і круглагадовым сонцам.

- Літаральна ўчора за зняцце з рублёвага рахунку пяці тысяч бат з мяне спісалі 15 тысяч рублёў. Гэта значыць суадносіны валют дасягнулі ўзроўню адзін да трох, - распавёў расеец Аляксей Марозаў, які пастаянна пражывае ў Бангкоку.

У інтэрнэце да гэтага часу нямала сайтаў з рэкамендацыямі аб тым, як здаць сваю кватэру ў Расеі і пераехаць жыць на гэтыя грошы ў Тайланд. Аднак на фоне апошніх падзей сярод рускай абшчыны ў Тайландзе папулярнасцю карыстаецца іншая жартоўная рэкамендацыя: «здавай сваю кватэру ў Тайландзе за 500 даляраў і едзь на даўншыфцінг у Маскву».

- Нават тыя, хто прыязджае сёння ў Тайланд, імкнуцца практычна нічога не марнаваць. Даходзіць да таго, што людзі бяруць у арэнду адзін ляжак на дваіх, каб зэканоміць усяго 50 бат. Акрамя таго ідзе сапраўдны вал адмоў па куплі нерухомасці. Людзі не ў стане расплаціцца па ўжо ўкладзеных кантрактах і масава спрабуюць іх перапрадаць, - кажа Грант Бабіньян.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках