6 траўня 2024, панядзелак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі студэнт трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса (Відэа)

5

Чацверакурсніку ГДТУ імя Сухога Яўгену Цітову ўдалося пабіць рэкорд Гінеса ў самым хуткім жангляванні трыма мячамі.

Студэнт атрымаў электронны ліст з Лондана, які пацвярджае, што ён становіцца новым рэкардсменам. Рэкорд склаў 466 зловаў у хвіліну і перавысіў папярэдняе дасягненне, усталяванае чэхам у 2012 годзе, на 44. Такая навіна стала выдатным падарункам да 21-га дня нараджэння маладога чалавека. Пра гэта пішуць «Гомельские ведомости».

Яўген праз усяго толькі месяц дбайных трэніровак запісаў удалую спробу ў сценах роднай ВНУ. Затым падрыхтаваў дакументы і адправіў іх разам з відэа на экспэртызу камісіі Кнігі рэкордаў Гінеса.

Афіцыйным пацвярджэннем рэкорда стане сертыфікат, які Яўген чакае атрымаць па пошце да Новага года. Грашовай узнагароды не прадугледжана, але не гэта было галоўнай мэтай хлопца.

Аб будучых дасягненнях Жэня распавядаць не спяшаецца. На носе сесія, пасля яе можна будзе падумаць аб новых рэкордах у жангляванні, напрыклад з зачыненымі вачыма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках