6 траўня 2024, панядзелак, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Дэвальвацыі не будзе

130
Лукашэнка: Дэвальвацыі не будзе

Як і напярэдадні папярэдніх дэвальвацый, дыктатар заяўляе, што яе не будзе.

«Беларусь не будзе бегчы за Расеяй і дэвальваваць нацыянальны рубель», - заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў эканамічных пытаннях, паведамляе БелТА.

Лукашэнка таксама запатрабаваў ад урада весці разлікі з Расеяй у валюце - далярах ці еўра.

Ён падкрэсліў: «Нікога не хачу здзівіць, пазіцыя застаецца ранейшай. Мы не збіраемся бегчы за Расеяй, гэта катэгарычна забараняецца, таму што расейскі рынак - незразумела што там, хто што хоча і што там будзе».

«Ваганні на расейскім валютным рынку не паддаюцца ніякаму асэнсаванню», - сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што дэвальваваць валюту на гэтым фоне непрымальна. «У нас ёсць абавязанні перад насельніцтвам. І мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мне дакладваюць урад і Нацыянальны банк, і робіцца», - адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што стабільнасць на валютным рынку - гэта абавязак банкаўскай сістэмы на чале з Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, усё астатняе - у руках насельніцтва.

«Хочаце абвалу - бегайце па абменніках. Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна», - сказаў ён. Пры гэтым ён запэўніў: «Мы будзем прытрымлівацца стабільнай сітуацыі ў краіне і будзем выкарыстоўваць для гэтага ўсе рычагі, не парушаючы ніякіх фінансава-эканамічных законаў, якія дзейнічаюць аб'ектыўна».

Нагадаем, што ў снежні 2008 годзе беларускі дыктатар таксама запэўніваў, што дэвальвацыі не будзе. Але 2 студзеня 2009 года беларускі рубель абясцэніўся адразу на 20%.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках