6 траўня 2024, панядзелак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За суткі над Балтыйскім морам было зафіксавана 50 вайсковых самалётаў РФ

12
За суткі над Балтыйскім морам было зафіксавана 50 вайсковых самалётаў РФ

Сталі вядомыя падрабязнасці аб палётах расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам, якія пасля 6 снежня значна пачасціліся.

Як інфармуе "Еўрапейская праўда", пра гэта паведамляе навінавая служба фінскай тэлерадыёкампаніі Yle.

У адпаведнасці з атрыманай інфармацыяй, у адзін дзень было зафіксавана, прынамсі, 50 самалётаў расейскіх ВПС.

На працягу некалькіх дзён прыкладна тыдзень таму над Балтыйскім морам назіралася выключна вялікая колькасць расейскіх вайсковых самалётаў. У аўторак Вайскова-паветраныя сілы Фінляндыі апублікавалі фатаграфіі расейскіх вайсковых самалётаў, якія лёталі над Балтыйскім морам.

Тады ВПС Фінляндыі не назвалі колькасць выяўленых вайсковых суднаў, але ахарактарызавалі рух расейскіх вайсковых самалётаў як "надзвычай актыўны".

Пазней высветлілася, што палёты праводзіліся ў рамках вучэнняў. Расейскія самалёты лёталі на вайсковую базу ў Калінінград.

Пры гэтым паветраная прастора Фінляндыі ў дні актыўных вучэнняў не парушалася.

Частка расейскіх самалётаў ляцела з выключанымі транспондэрамі, у выніку чаго яны не былі прыкметныя на радарах грамадзянскіх авіялайнераў.

Нагадаем, раней паведамлялася, што за тыдзень самалёты РФ 21 раз паднімалі знішчальнікі NАТO ў неба над Балтыкай.

Пры гэтым Фінляндыя часова змяніла маршруты грамадзянскіх рэйсаў праз актыўнасць расейскіх самалётаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках