18 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: Расея не шануе суверэнітэт Украіны, таму санкцыі непазбежныя

1
Мэркель: Расея не шануе суверэнітэт Украіны, таму санкцыі непазбежныя

ЕЗ працягне аказваць Кіеву эканамічную і палітычную дапамогу.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель мяркуе, што санкцыі супраць Расеі непазбежныя, паведамляе УНІАН.

"Пакуль мы не даможамся сваёй мэты, санкцыі непазбежныя, хоць я б хацела паўтарыць, што яны не з'яўляюцца самамэтай", - сказала Мэркель падчас свайго выступу перад бундэстагам.

Пры гэтым ЕЗ, са слоў канцлеркі, выступае за супрацоўніцтва з Расеяй у пытаннях бяспекі. "Еўропа хоча сумесна з Расеяй адказваць сусветным выклікам. У адзіночку мы не можам развязваць гэтыя праблемы", - паведаміла кіраўніца нямецкага ўрада.

Мэркель дадала, што ЕЗ працягне аказваць Кіеву эканамічную і палітычную дапамогу. З боку ўкраінскіх уладаў Брусэль чакае крокаў, "накіраваных на мадэрнізацыю эканомікі".

Нагадаем, у сакавіку 2014 года Еўразвяз і ЗША ўвялі першы пакет эканамічных санкцый супраць Масквы і асобных расейскіх грамадзян пасля далучэння Крыма. Абмежавальныя меры закранулі энэргетычны, фінансавы і абаронны сектары. Апошні пакет абмежаванняў быў уведзены ў верасні гэтага года.

У адказ Расея абмежавала імпарт шэрагу сельскагаспадарчых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі - ЗША, дзяржаў ЕЗ, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. Таксама Масква склала чорны спіс еўрапейцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках