6 траўня 2024, панядзелак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі падалі ў суд на кампанію алігарха Чыжа

3
Эколагі падалі ў суд на кампанію алігарха Чыжа

За адмову прадстаўляць дакументы для экалагічнай экспэртызы на кампанію «Вялес-Міт» падалі ў суд.

Грамадскае аб'яднанне «Экадом» падае ў суд на кампанію «Вялес-Міт» за не выдачу матэрыялаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспэртызы будаўніцтва двух свінакомплексаў у Маладзечанскім раёне, паведамілі charter97.org у аб'яднанні.

17 лістапада 2014 года грамадскім аб'яднаннем «Экадом» была накіраваная заява аб намеры правесці грамадскую экалагічную экспэртызу праектаў свінагадоўчых комплексаў. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, фірма-замоўца, ТАА «Вялес-Міт» (да чэрвеня 2014 гады - «Трайпл-Вялес», якая належыць Юрыю Чыжу) павінна была цягам 20 рабочых дзён даць запытаныя матэрыялы: справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама матэрыялы грамадскіх слуханняў у пытанні будаўніцтва свінакомплексаў, якія прайшлі 1 снежня ў Маладзечне. Аднак, паводле стану на 16 снежня, дакументы так і не былі перададзеныя ў ГА «Экадом» для правядзення экспэртызы.

Грамадская экспэртыза патрэбная для таго, каб даць аб'ектыўную незалежную экалагічную ацэнку праекту будаўніцтва свінагадоўчых комплексаў у раёне вёсак Саўлова і Мойсічы на 100 тысяч галоў кожны.

Патрэба ў такой ацэнцы ўзнікла, паколькі планы будаўніцтва выклікалі вялікі рэзананс у грамадстве, а таксама занепакоенасць мясцовых жыхароў што да бяспекі і бясшкоднасці такога суседства, а незалежныя экспэрты адзначаюць шэраг памылак у справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Экспэрты ГА «Экадом» адзначаюць, што няслушныя разлікі, якія адлюстраваныя ў справаздачах аб АУНА, парушаць права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Эколагі да гэтуль чакаюць атрымання ўсёй патрэбнай для правядзення ГЭЭ дакументацыі.

Нагадваем, што ў 2015 годзе на адлегласці 3 і 18 кіламетраў ад горада, каля вёсак Мойсічы і Саўлова, павінны з'явіцца два буйныя свінакомплексы. Жыхары Маладзечна і навакольных вёсак актыўна збіраюць подпісы супраць будаўніцтва. Яны перакананыя, што праект складзены з парушэннямі беларускага заканадаўства і прычыніць непапраўную шкоду экалогіі рэгіёну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках