6 траўня 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распавёў, калі скончыцца крызіс у Расеі

31
Пуцін распавёў, калі скончыцца крызіс у Расеі

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас вялікай прэс-канферэнцыі паабяцаў, што «крызіс у Расеі абавязкова скончыцца».

З ягоных слоў, у найгоршым выпадку на выхад з эканамічнай сітуацыі, якая склалася цяпер у краіне, спатрэбіцца два гады, піша Lenta.ru.

«Скачок у плюс у эканоміцы Расеі непазбежны», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Пуцін выказаў надзею, што тэндэнцыя зніжэння курсу замежных валют захаваецца, а рубель працягне ўмацоўвацца. У той жа час, з ягоных слоў, узнікаюць пытанні да своечасовасці захадаў, якія робяцца ўрадам і Цэнтрабанкам.

«Ёсць пытанні і да ўрада, і да Цэнтрабанку з нагоды своечасовасці, якасці захадаў, што робяцца, але, агулам, абсалютна адэкватна, у правільным кірунку адбываюцца дзеянні», - падкрэсліў ён.

На думку прэзідэнта сітуацыя, якая склалася ў Расейскай эканоміцы, справакаваная, у першую чаргу, вонкавымі фактарамі. Аднак сярод унутраных прычын ён назваў недастатковую дыверсіфікацыю эканомікі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках