28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ухіліўся ад адказу аб фэйкавым укрыжаваным хлопчыку ў Славянску

32
Пуцін ухіліўся ад адказу аб фэйкавым укрыжаваным хлопчыку ў Славянску

Падчас прэс-канферэнцыі да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна звярнулася вядомая вядучая і журналіст Ксенія Сабчак.

«Федэральныя каналы сеюць і распальваюць нянавісць унутры грамадства. Сюжэт пра страчанага хлопчыка быў прызнаны фэйкавым, ніхто за яго не папрасіў прабачэння. Ці мяркуеце вы, што свет дзеліцца на вашых паплечнікаў і бандэрлогаў?» - спытала яна.

У сваю чаргу, Пуцін заявіў, што «бандэрлогі існуюць, гэта Кіплінг яшчэ сказаў».

Аднак ён так і не адказаў на пытанне аб укрыжаваным хлопчыка са Славянску, паведамляе ТСН.

Нагадаем, 12 ліпеня «Першы канал» Расеі паказаў інтэрв'ю з нейкай Галінай Пышняк, якая сцвярджала, што ўкраінскія вайскоўцы ў Славянску нібыта прыбілі цвікамі трохгадовага хлопчыка на дошку аб'яваў і прымусілі ягоную маці глядзець, як ён памірае.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках