6 траўня 2024, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2015 годзе «шэнген» для беларусаў можа патаннець

5
У 2015 годзе «шэнген» для беларусаў можа патаннець

Перамовы Беларусі і ЕЗ могуць прывесці да патаннення віз для беларускіх грамадзян.

Такое меркаванне выказала кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майра Мора, піша БелТА.

«У пачатку 2015 года адбудзецца чарговы раунд перамоваў паміж Беларуссю і ЕЗ у візавых пытаннях. Спрашчэнне візавага рэжыму можа ўключаць у сябе патанненне «шэнгена», зменяцца патрабаванні да пакетаў дакументаў, стане больш катэгорый грамадзян, якія будуць вызваленыя ад візавых пошлін. Акрамя таго, магчыма павелічэнне тэрміну дзеяння віз людзям з добрай візавай гісторыяй», - сказала Майра Мора.

Кіраўнік прадстаўніцтва адзначыла, што кожны этап перамоваў прыводзіць да канкрэтных вынікаў, але агучваць пазіцыі бакоў і прынятыя дамоўленасці пакуль яшчэ нельга. «Пасля кожнага раунда становіцца ўсё менш пытанняў. Ёсць пэўныя праблемы, напрыклад, звязаныя з асаблівасцямі заканадаўства ў кожнага боку, але яны паступова вырашаюцца. Вынікі перамоваў да прыняцця нейкага пагаднення агучваць нельга. Гэта сусветная практыка», - патлумачыла яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках