6 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беларусы скупляюць тавары ў Расеі і Украіне

31
Лукашэнка: Беларусы скупляюць тавары ў Расеі і Украіне

Дыктатар на нарадзе ў эканамічных пытаннях 18 снежня прызнаў, што кошты ў Беларусі «вельмі высокія».

Ён заявіў аб неабходнасці спынення неабгрунтаванага росту коштаў на тавары і паслугі на ўнутраным рынку. «За межы краіны чым даражэй прадасце - тым лепш. Унутры краіны кошты і без таго вельмі высокія. Наша насельніцтва ўжо не вывозіць тавары (а гэта барометр), а ездзіць, у прыватнасці, у Расею і Украіну, закупляе там тавары і увозіць у Беларусь, у тым ліку беларускія. Канкрэтныя абавязанні ў гэтых сферах браў на сябе ўрад. Хацеў бы пачуць, як развязваюцца гэтыя пытанні», - цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Нагадаем, аб неабгрунтаванасці росту коштаў Лукашэнка заяўляў таксама 8 снежня, прымаючы з дакладам старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. Ён, у прыватнасці, даручыў Шорца стрымліваць рост коштаў у Менску перад навагоднімі святамі.

На наступны дзень Мінгандлю загадала галіновым міністэрствам, канцэрнам і мясцовым органам улады абвясціць да 15 студзеня мараторый на павелічэнне адпускных і раздробленых коштаў на спажывецкія тавары.

У сваю чаргу Міністэрства аховы здароўя запатрабавала ад гандлёвых аб'ектаў не павышаць кошты на лекавыя сродкі і вырабы медпрызначэння. Гэту пастанову Міністэрства аховы здароўя растлумачыла неабходнасцю выканання ўказа прэзідэнта № 567 «Аб дадатковых мерах у абароне правоў спажыўцоў» ад 5 снежня.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках