6 траўня 2024, панядзелак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія маракі пакінулі порт Сэн-Назера, дзе стаяць «Містралі»

8
Расейскія маракі пакінулі порт Сэн-Назера, дзе стаяць «Містралі»

Карабель «Смольны» з расейскімі экіпажамі двух дэсантных верталётаносцаў «Містраль» пакінуў французскі порт.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на выданне Quest France.

На сайце выдання размешчаны відэазапіс вываду «Смольнага» буксірам ад прычальнай сценкі. Паводле інфармацыі журналістаў, выхад карабля адбыўся каля 14:00. На борце «Смольнага» знаходзіліся 170 чалавек экіпажа і 400 маракоў з ліку прыёмных каманд для абодвух верталётаносцаў тыпу «Містраль».

Напярэдадні гэтае ж самае выданне анансавала сыход «Смольнага» 18 снежня, грунтуючыся у тым ліку на тым, што расейскія маракі ўжо з раніцы серады 17 снежня актыўна закупляліся таварамі ў мясцовых крамах.

Пастаўка двух верталётаносцаў тыпу «Містраль» на сённяшні дзень з'яўляецца адной з ключавых праблем у адносінах Расеі і Францыі. 25 лістапада прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд вырашыў прыпыніць пастаўку Расеі першага «Містраля» ў сувязі з расейскай агрэсіяй ва Украіне.

Французскі міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыян 15 снежня заявіў, што Францыя не прадае зброю «незразумела каму».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках