6 траўня 2024, панядзелак, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына уводзіць плату за аўтабаны

11
Нямеччына уводзіць плату за аўтабаны

За выкарыстанне нямецкіх аўтабанаў прыйдзецца плаціць дарожны збор.

Федэральны ўрад Нямеччыны пасля доўгіх дэбатаў вырашылася прыняць заканадаўчую ініцыятыву адносна дарожнага збору, ідэю якога неадназначна ўспрынялі ў грамадстве і ў Еўракамісіі. Заключалася яна ў тым, каб прымусіць замежных кіроўцаў суфінансаваць ўтрыманне дарог у Нямеччыне, паведамляе Deutsche Welle.

Урад распрацаваў два законапраекты. Першы прапісвае, што з 2016 года ўсе без выключэння легкавыя аўтамабілі на нямецкіх аўтабанах павінныя ездзіць з набытымі віньеткамі. А другі зніжае памер падатку для кіроўцаў у Нямеччыне. На практыцы выдаткі для нямецкіх кіроўцаў не павялічацца - электронная віньеткі будуць выдавацца аўтаматычна тым, хто аплаціў аўтамабільны падатак. Затое кіроўцы, якія жывуць не ў Нямеччыне, будуць купляць налепку самі: дзесяцідзённую - за 10 еўра, двухмесячную - за 22 еўра ці ж гадовую. Кошт гадавой будзе вагацца ў залежнасці ад класа аўтамабіля, але максімальна складзе 130 еўра. Набыць іх можна будзе ў інтэрнэце ці на запраўках.

З 2016 года дарожны збор павінны быць уведзены для легкавых аўтамабіляў і жылых аўтафургонаў, але не для матацыклаў. Штраф за праезд па аўтабане без віньеткі складзе 150 еўра.

Міністр транспарту Нямеччыны Аляксандр Добрындт чакае атрымаць за кошт гэтага збору каля 500 мільёнаў еўра ў год, якія будуць накіроўвацца як мэтавыя сродкі ў развіццё інфраструктуры.

Еўракамісар транспарту Віялета Балк папярэдзіла нямецкі ўрад, што ў гэтай пастанове прасочваецца ўскосная дыскрымінацыя на падставе дзяржаўнай прыналежнасці. Славенцы не спадабалася, што для жыхароў Нямеччыны дадатковы збор дзякуючы пераразліку аўтамабільнага падатку фактычна адпадзе. Акрамя таго, Балк крытыкуе высокую цану кароткатэрміновых віньетак - якія маюць сэнс толькі для прыезджых - у параўнанні з гадавымі.

Аўстрыя і Нідэрланды таксама пагражаюць зваротам у Еўрапейскі суд у Страсбургу. Рэагуючы на выказаныя заўвагі, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Хорст Зеегофер, чыя партыя ў кааліцыі і пралабіравала збор для замежнікаў, здзіўлены заявамі з Бруселя. Бо, паводле ягоных слоў, у Еўракамісіі яшчэ зусім не вядома, якія змены будуць унесеныя ў законапраекты ў Бундэстагу.

Зрэшты, міністр транспарту падстрахаваўся адпаведнай юрыдычнай экспертызай. Навуковец з Бонскага ўніверсітэта паказаў, што кожная краіна-чалец ЕЗ мае права ссоўваць акцэнты ў фінансаванні інфраструктуры паміж рознымі складнікамі. Аднак і ў самой Нямеччыне крытыкаў новаўвядзенні дастаткова, пачынаючы ад аўтаклуба ADAC і заканчваючы транспартнымі экспертамі Зялёных, Левых і СДПГ. Таму, транспартны камітэт Бундэстагу ўжо сігналізаваў, што чакае дапрацоўкі праекта перад ягоным унясеннем на разгляд парламента.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках