5 траўня 2024, Нядзеля, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск заклікаў перагледзець стратэгію ЕЗ у дачыненні да Расеі

Туск заклікаў перагледзець стратэгію ЕЗ у дачыненні да Расеі

Вырашэнне крызісу ва Украіне немагчымае без новай стратэгіі Еўразвяза ў адносінах з Расеяй.

Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск перад пасяджэннем кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ у Бруселі, паведамляе "Укрінформ".

"Сёння мы павінныя паслаць моцны сігнал аб нашай гатоўнасці да падтрымкі Украіны, уключаючы фінансавую дапамогу. Сітуацыя з'яўляецца драматычнай, дынамічнай і патрабуе неадкладнага рэагавання. Але мы не знойдзем доўгатэрміновага вырашэння для Украіны без адэкватнай, цвёрдай і адказнай стратэгіі ў дачыненні да Расеі", - сказаў прэзідэнт Еўрапейскай рады.

Палітык нагадаў, што сёння ЕЗ узмацніў эканамічныя санкцыі супраць Крыму.

Як паведамлялася раней, новыя меры ўздзеяння праз анексію АРК прадугледжваюць забарону інвестыцый у Крым, куплю нерухомасці, ажыццяўленне турыстычнай дзейнасці, экспарт тавараў і тэхналогій.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках