6 траўня 2024, панядзелак, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Пытанне з пастаўкамі прадукцыі ў Расею вырашаецца, але павольна

14
Мясніковіч: Пытанне з пастаўкамі прадукцыі ў Расею вырашаецца, але павольна

Работа ў вырашэнні праблем, звязаных з пастаўкамі беларускай прадукцыі на расейскі рынак, ідзе вяла.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч паводле вынікаў нарады ў Лукашэнкі аб эканамічных пытаннях, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Работа на расейскім рынку ідзе млява. "Рассельгаснагляд" разглядае гэтыя пытанні павольна", - сказаў прэм'ер-міністр. Аднак паступова беларускія прадпрыемствы аднаўляюць пастаўкі на расейскі рынак. Так, напярэдадні пачалі зноў працаваць на расейскі рынак Дзяржынскі агракамбінат і ААТ "Сервалюкс". У бліжэйшы час будуць наладжаныя пастаўкі кампаніі " Бабушкина крынка" і Рагачоўскага малочнага камбіната.

Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў, што для зняцця пытанняў, якія засталіся, у Маскву накіраваўся намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле ягоных слоў, варта чакаць рашэння, у прыватнасці, аб Віцебскім мясакамбінаце.

Акрамя таго, у Маскву адправіліся віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Міхаіл Русы правядзе сустрэчу з расейскім віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам аб пытаннях паставак беларускай прадукцыі і правядзення сумеснай калегіі. Уладзімір Сямашка будзе вырашаць пытанні, звязаныя з мерамі дзяржпадтрымкі ў прасоўванні беларускай прадукцыі на расейскі рынак у адпаведнасці з указам па забеспячэнні падтрымкі экспарту. "Але мы не дапускаем элементаў нядобрасумленнай канкурэнцыі", - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Ён звярнуў увагу, што ў Мытным саюзе недастаткова прымаецца мер для абароны ўнутранага рынку з боку Еўразійскай эканамічнай камісіі і нацыянальных урадаў. Ёсць падзенне тавараабароту ў МС.

"Неабходныя нейкія кансалідаваныя ўзгодненыя дзеянні, каб сапраўды ўмацоўваць вытворцаў унутранага рынку МС", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках