6 траўня 2024, панядзелак, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі аблсуд разглядаў касацыю журналіста 3 хвіліны

5
Гарадзенскі аблсуд разглядаў касацыю журналіста 3 хвіліны

18 снежня суддзя Гарадзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Міхала Карневіча.

Як паведамляе ПЦ "Вясна", журналіст "Радыё Свабода" аспрэчваў пастанову суддзі Ленінскага раённага суда Алены Пятровай, якая фактычна асудзіла журналіста за выкананне ім сваіх прафесійных абавязкаў у Свіслачы і Якушоўцы 26 кастрычніка ў Дзень памяці паўстанцаў 1863 года.

Міхаіл Карневіч мае афіцыйную акрэдытацыю як журналіст "Радыё Свабода" і быў на заданні рэдакцыі ў Свіслачы. Аднак суддзя Пятрова праігнаравала гэтыя дакументы, незаконна трактуючы Карневіча як удзельніка "несанкцыянаванага мерапрыемства" і аштрафавала яго на 15 базавых велічынь.

На пасяджэнні ў абласным судзе Міхал Карневіч прасіў суддзю разгледзець ягоную скаргу аб'ектыўна і згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аднак суддзя Рачынскі не задаў журналісту ні аднаго пытання. "Разгляд" скаргі доўжыўся каля трох хвілін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках