6 траўня 2024, панядзелак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаваць новыя кінатэатры ў Менску пакуль не будуць

5
Будаваць новыя кінатэатры ў Менску пакуль не будуць

У прадпрыемства цяпер няма грошай на будаўніцтва новых аб'ектаў.

На думку генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Менгарвыканкама Васіля Коктыша, у сталіцы неабходна пашыраць сетку кінатэатраў.

Аднак у прадпрыемства цяпер няма грошай на будаўніцтва новых аб'ектаў, а на сродкі бюджэту горада разлічваць ужо не прыходзіцца. Пра гэта Коктыш паведаміў падчас анлайн-канферэнцыі, арганізаванай на сайце «Белтэлерадыёкампаніі», піша onliner.by.

«Кінавідэапракат» доўгі час быў на бюджэтным фінансаванні. Калі я прыйшоў на пасаду кіраўніка, людзі ў кіно не хадзілі, мы многае здавалі ў арэнду і за кошт гэтага неяк выжывалі. Зараз бюджэтнага фінансавання няма, але мы ўжо многае можам зрабіць самі. Кіназалу кінатэатра «Масква» адрамантавалі за ўласныя грошы. На сёння гэта самая рэспектабельная кіназала ў краіне. Але для таго, каб пабудаваць кінатэатр, грошай нашага прадпрыемства, вядома, не дастаткова, а запасу эканамічнай трываласці на банкаўскі крэдыт у нас не хопіць, - растлумачыў Васіль Коктыш. - Рашэннем можа стаць інвестыцыйны праект пры падтрымцы альбо прыватнага бізнесу, альбо бюджэту Менска. Прыватны бізнес будаваць не ідзе, бюджэтных грошай пакуль таксама не знаходзім. У дадзенай сітуацыі будаўніцтва кінатэатраў на наступны год мы не плануем. Але ў будучыні проста абавязаныя развіваць сетку кінатэатраў нашага прадпрыемства».

Паводле слоўВасіля Коктыша, для Менска будзе дастаткова 40 кіназалаў. Сёння ў структуру «Кінавідэапракату» Менгарвыканкама ўваходзяць 14 сталічных кінатэатраў, у некаторых з іх налічваецца некалькі зал. У гэтым годзе новыя кіназалы ў Менску з'явіліся за кошт інвестараў - у ТРЦ «Замак» і ТРЦ Galileo.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках