6 траўня 2024, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША падазраюць Пхеньян у кібератацы на Sony

10
ЗША падазраюць Пхеньян у кібератацы на Sony

Кінакампанія адмяніла пракат фільма аб «забойстве» Кім Чэн Ына пасля пагроз хакераў, паабяцаўшы «горкі лёс» гледачам карціны «Інтэрв'ю».

Паводле паведамленняў СМІ, ЗША прыйшлі да высновы, што Пхеньян стаіць за хакерскай атакай на кінакампанію Sony Pictures, якая ў сераду адмяніла прэм'еру фільма пра выдуманую змову з мэтай забойства паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, паведамляе «Голас Амерыкі».

Выступаючы на ўмовах ананімнасці, прадстаўнікі ЗША паведамілі, што следчыя звязалі Паўночную Карэю з кібератакай, якая прывяла да ўцечкі дзясяткаў тысяч дакументаў і вылілася ў пагрозы тэрактаў у сувязі з выхадам фільма «Інтэрв'ю».

Пакуль невядома, на аснове чаго была зробленая гэтая выснова і якая будзе рэакцыя Белага дома.

Рада нацыянальнай бяспекі заявіла, што расследаванне ўзначальвае ФБР, якое «паведаміць дадатковую інфармацыю ў належны час».

Раней у сераду кампанія Sony паведаміла аб адмене вызначанага на 25 снежня выхаду фільма «Інтэрв'ю», пасля таго як некалькі буйных сетак кінатэатраў адмовіліся ад ягонага паказу. У заяве гаворыцца, што Sony падзяляе асцярогі кінатэатраў.

Хакерская групоўка, якая называе сябе «Вартавыя свету», у аўторак выпусціла заяву, паабяцаўшы «горкі лёс» гледачам, якія прыйдуць на паказы «Інтэрв'ю».

У кароткай заяве на ламанай ангельскай хакеры прыгразілі паўторам нападаў 11 верасня, паклікаўшы людзей «трымацца далей» ад кінатэатраў, дзе будзе ісці фільм.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках