19 сакавiка 2024, aўторак, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Зялёныя чалавечкі» у Менску

111

На чыгуначным вакзале ў Менску заўважаныя некалькі салдат расейскага войска.

Салдаты не сталі адказваць на пытанні адкуль і куды яны едуць, таксама не хацелі, каб іх фатаграфавалі, паведамляе «Белсат».

З сабой у іх было дзве вялікія вайсковыя скрыні, на якіх былі багажныя налепкі з аэрапорта Пулкава (Санкт-Пецярбург). На рэчах таксама была налепка з надпісам «Я проста ветлівы чалавек» у колерах расейскага сцягу. На форме - нашыўкі сухапутных войскаў РФ.

Нагадаем, раней у Гомелі былі заўважаныя расейскія васйкоўцы з Бранска ў форме без апазнавальных знакаў. Пра гэта charter97.org паведаміў актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта.

«Учора я ішоў у раёне вакзалу і ўбачыў салдат. Звярнуў увагу на тое, што ў іх форма не такая, як у нас, а менавіта - зімовыя шапкі зялёнага колеру і яны без апазнавальных знакаў і шаўронаў. Я падышоў спытаць, хто яны такія і ці беларуская гэта форма. Атрымаў адказ: «Мы - расейцы». Спытаў адкуль менавіта, адказалі - з Бранска. Далей я спытаў, ці будуць нейкія вучэнні, а яны адказалі: «Не, будзе вайна, у нас ратацыя і падрыхтоўка», - распавёў ён.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках