6 траўня 2024, панядзелак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: У хуткім часе Расеі прысвояць «смеццевы» рэйтынг

6
Die Welt: У хуткім часе Расеі прысвояць «смеццевы» рэйтынг

У 2013 годзе Расея была восьмай эканомікай у свеце, а зараз займае 15-е месца.

Расейская Федэрацыя губляе статус развітой індустрыяльнай краіны, рызыкуючы эканамічна вярнуцца да старых савецкіх часоў.

Як паведамляе ZN.UA, пра гэта піша аглядальнік Хольгер Цшэпіц у нямецкай газеце Die Welt.

Як піша аўтар, Расею выключылі з ліку найбольш прамыслова развітых дзяржаў (G8). Зараз Расея рызыкуе эканамічна вярнуцца да старых савецкіх часоў.

"Тое, што пасля абвалу рубля рэйтынгавыя агенцтвы прысвояць Расеі "смеццевы" рэйтынг, гэта - пытанне часу", - гаворыцца ў артыкуле.

"За ўвесь час маёй 40-гадовай працы на фінансавых рынках, я рэдка бачыў крах валюты на 20% пасля таго, як цэнтральны банк рэзка павысіў працэнтныя стаўкі. У любым выпадку, такога не было ні з адной валютай развітых індустрыяльных краін", - адзначае галоўны эканаміст аналітычнага агенцтва High Frequency Economics Карл Вайнберг. Паводле ягоных слоў, падзенне эканомікі Расеі - непазбежнае.

Рубель з пачатку года страціў больш за палову свайго кошту, што адкідае Расею ў ранейшыя часы. Дэвальвацыя скараціла эканамічныя паказчыкі Расеі ў глабальным плане ўдвая. У 2013 годзе Расея была восьмай эканомікай у свеце, а зараз займае 15-е месца.

"У хуткім часе рэйтынгавыя агенцтва прысвояць Расеі "смеццевы" рэйтынг", - кажа валютны стратэг Standard Bank Цім Эш. На ягоную думку, Крэмль чакае вельмі непрыемны вынік.

Эш сцвярджае, што праз падзенне рубля ВУП Расеі аўтаматычна скароціцца да 1,1 трлн даляраў, даўгавыя абавязацельствы ў цвёрдай валюце ў памеры 700 млрд даляраў застануцца на ранейшым узроўні. Крызіс можа зрабіць так, што знешнія абавязацельствы стануць непасільнымі для дзяржавы і бізнесу.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках