6 траўня 2024, панядзелак, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ абмяркуюць, як будаваць адносіны з Пуціным

5
Лідары ЕЗ абмяркуюць, як будаваць адносіны з Пуціным

Лідары краін Еўразвзяа на саміце ў Бруселі абмяркуюць пытанні доўгатэрміновай палітыкі ў дачыненні да Расеі.

Лідары 28 краін Еўразвяза на саміце ў Бруселі абмяркоўваюць дзве асноўныя тэмы - як надаць новае паскарэнне ўласнай эканоміцы і як будаваць адносіны з Расеяй у доўгатэрміновай перспектыве.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе BBC са спасылкай на Associated Press, чакае, што ўдзельнікі саміту прызавуць да экстранага стварэння фонду стратэгічных інвестыцый.

Фонд у памеры 315 млрд. еўра закліканы рэгуляваць інвестыцыі ў мадэрнізацыю інфраструктуры, стварэнне новых працоўных месцаў і стымуляванне росту.

За вячэрай, сказаў Туск, лідары ЕЗ абмяркуюць пытанні доўгатэрміновай палітыкі ў дачыненні да Расеі.

Для ўрэгулявання крызісу вакол Украіны, які прадаўжаецца, на думку Туска, ЕЗ павінны ўзгадніць "жорсткую і адказную" стратэгію ва ўзаемаадносінах з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік знешняй палітыкі ЕЗ Федэрыка Магерыні заклікала Пуціна "радыкальным чынам змяніць падыход" для вырашэння ўкраінскага крызісу.

Яна дадала, што фінансавы крызіс у Расеі - "дрэнная навіна" для Украіны, Еўропы і ўсяго свету.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках