6 траўня 2024, панядзелак, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: Свет ніколі не быў такім небяспечным, як сёння

2
Федэрыка Магерыні: Свет ніколі не быў такім небяспечным, як сёння

Для прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і расейскай улады ў цэлым прыйшоў час радыкальна змяніць сваё стаўленне да астатняга свету.

Пра гэта заявіла высокі прадстаўнік ЕЗ у пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Федэрыка Магерыні журналістам пасля прыбыцця на саміт ЕЗ, паведамляе "Европравда".

"Я думаю для прэзідэнта Пуціна і расейскай улады ў цэлым прыйшоў час сур'ёзна адказаць на патрэбу радыкальна змяніць сваё стаўленне да астатняга свету", - падкрэсліла яна.

"Ім варта перайсці на рэжым большага супрацоўніцтва. Гэта вельмі неабходна", - дадала Магерыні.

"Свет ніколі не быў такім нестабільным і небяспечным, як сёння", - падкрэсліла высокая прадстаўніца ЕЗ.

Паводле слоў Магерыні, сітуацыя ў расейскай эканоміцы не з'яўляецца добрай навіной.

"Гэта не добрая навіна для Расеі, для Украіны, для Еўропы і астатняга свету", - адзначыла яна.

Паводле слоў Магерыні, настаў час для ўсіх бакоў, і асабліва Расеі, імплементаваць усе пункты менскіх пагадненняў.

"Нам патрэбныя рэальныя вынікі", - адзначыла дыпламат.

Акрамя таго, на яе думку, настаў час для ЕЗ зрабіць Украіну "гісторыяй поспеху".

Нагадаем, раней Федэрыка Магерыні заявіла, што РФ павінная прадэманстраваць рэальнае жаданне вырашыць канфлікт.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках